/

Жизнь тихой троечницы Сони Синички меняется до неузнаваемости в тот день, когда она, ученица выпускного класса, признается в любви лучшему ученику школы Максиму Статкевичу. Это завязка сюжета молодежного романа «Гарэзлівы пацалунак». Белорусская писательница Ева Войтовская написала его по мотивам японской манги.

Книга Евы Войтовской "Гарэзлівы пацалунак"
Книга Евы Войтовской «Гарэзлівы пацалунак»

Традиционно манга — это сочетание истории и комиксов. Из манги также происходит широко известное аниме. Правда, белорусский роман опубликован как литературное произведение, без иллюстраций.

Его основа — сюжет культовой японской манги «Итадзура на кис» («Гарэзлівы пацалунак»), которая вышла в Японии в 1991—1999 годах. Суперпопулярная серия комиксов осталась незаконченной из-за безвременной кончины автора, Тада Каору (1960−1999), что не помешало ей завоевать поклонников по всему миру — и не только среди поклонников манги и аниме. В том числе благодаря нескольким экранизациям на телевидении.

Писательница Ева Вайтовская, автор белорусского романа, решила перенести героев из Токио 1990-х в современный Минск и посмотреть, что из этого выйдет.

«Гарэзлівы пацалунак» ориентирован на категорию young adult.

— Для Азіі, Еўропы, ЗША і іншых краін, дзе развіты кніжны рынак — гэта не проста літаратура для «ўзросту ад 16 да 25 гадоў». Гэта кнігі, што юныя чытачы купляюць самастойна, на кішаньковыя або заробленыя на першых падпрацоўках грошы. Таму напісанае ў кнігах звернута наўпрост да моладзі і разлічанае на яе ідэалы і густы, — объясняет TUT.BY Ева Войтовская.

По ее словам, категория young adult занимает серьезный сегмент книжного рынка.

— Напрыклад, «моладзевая» секцыя Парыжскага кніжнага салону большая за ўсю Мінскую кніжную выставу разам узятую. І гэты сегмент не спалучаецца з «дзіцячай літаратурай.

По словам автора, во время работы над книгой она стремилась писать для молодежи, а не для учителей или родителей.

— Тая ж літаратура для «падлеткаў», якая выходзіць у Беларусі — гэта лагічны працяг «дзіцячай», — говорит Войтовская. — Літаратура для дашкольнага веку, для малодшага, сярэдняга, старэйшага школьнага веку… Дзіўна што няма літаратуры для «ўніверсітэцкага» і «аспіранцкага» веку. Калі нашы пісьменнікі пішуць кнігі, яны імкнуцца дагадзіць найперш не ім, а іх бацькам, настаўнікам, бібліятэкарам, чыноўнікам, якія маркіруюць кніжную прадукцыю. Карацей кажучы, усім тым, хто ў нас дагэтуль адказвае за доступ моладзі да чытання.

Поэтому у книги Войтовской были «молодежные редакторы»: в начале романа можно найти благодарности школьнику Ивану Матяшу и студентке Диане Кирейчук, которые читали рукопись до публикации. По словам Войтовской, они даже сняли у нее один из разделов.

— Згодна з сюжэтам з галоўнай гераіняй кепска абышліся сябры. Падлеткі сказалі, што з сяброўкай так нельга. А гэта быў кавалак, які я напісала насуперак мангі, спецыяльна каб крыху разбавіць рамантыку. Але выявілася, што рамантыку разбураць не варта.

Роман «Гарэзлівы пацалунак» можно заказать на сайте издательства «Янушкевіч». Там же доступен ознакомительный фрагмент книги. Для удобства читателей делимся его частью. Пишите в комментариях свои впечатления.

***

Ева Вайтоўская. Гарэзлівы пацалунак

Раздзел І. Катастрофа

— Глядзіце, вунь Соня Сінічка з «Д» класа!

— Яна прызналася ў каханні Максу Статкевічу з 11 «А»!

— Вядома ж, ён яе адшыў!

— А як іначай? Дурніца! Што яна сабе думае?

Школьныя перапынкі, такія хуткаплынныя ў іншыя дні, сёння ператварыліся ў бясконцае пекла. Добра яшчэ, гісторыя ў адным кабінеце з белмовай: можна будзе застацца ў класе, прыкінуўшыся, што трэба дарабіць дамашку. Халера з імі - з адкрытымі форткамі. Для яе гэта вельмі нават добрае выйсце — праваляцца тыдзень дома з ангінай. А лепей — два тыдні. А там і восеньскія вакацыі - і пра ейны канфуз пакрысе забудуцца.

— Шу-шу-шу… Шу-шу-шу…

Але першым урокам — хімія, другім — фізра. Гэта значыць, трэба спачатку падняцца ў хімкабінет з першага паверху на чацвёрты, а потым спусціцца з чацвёртага — у цокаль, у спортзалу. Праз тры пралёты і два пераходы. У… толькі не гэта! — дзявочую шатню, дзе пасля ўроку пераапранаюцца завучкі з іхнай паралелі.

— Слухайце, як можна так аблажацца? Яна ж у адзінаццатым класе. Пара б ужо ведаць усё пра падзелы на касты!

— Ты што, яна ж з «Д»! У іх замест грамадазнаўства — практыка на заводзе!

Сярэдняя школа № 234 горада Мінска з нядаўняга часу мела прагрэсіўнага дырэктара і, адпаведна, адмысловую школьную праграму. У год, калі час быў Соні Сінічцы пераводзіцца ў дзявяты клас, новы дырэктар арганізаваў набор у спецкласы. Набор правялі на базе вучняў школы, але прымалі дакументы ад любых адораных падлеткаў з прапіскай у -скім раёне. Так і стварылі спецклас «А» — з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы, «Б» — фізічны клас, «В» — матэматычны і «Г» — эксперыментальны клас з эканамічным профілем.

У іншых школах, калі і праводзілі такія наборы, то з дзясятага класу. Не дзіва, што сярод бацькоў будучых дзевяціклашак разгарэўся ажыятаж. І калі попыт на фізіку і матэматыку не быў надта высокім, бо побач існавала цэлая гімназія з фізматухілам, то перспектыва ўвапхнуць сваіх птушанятак у англійскі «А» ўзвінціла конкурс у гэты клас да пяці чалавек на месца.

А вось «эксперыментальны эканамічны» мала каго зацікавіў. Быў туды недабор, і клас дакамплектавалі тымі, хто не прайшоў па балах у «А». То бок, усімі, каму карцела «людзьмі звацца».

— Я не зразумела, клас «Г»! Якая вам справа?! Свайго асабістага жыцця няма, дык у чужое лезеце?..

— Збаў абароты, расліна!

І - самае жахлівае:

— Пашляціна.

— Гі-гі! Пашляціна…

Адбрэхвацца ў адказ не ў манерах Соні, але гэтым разам ну сапраўды дасталі. З кабінету хіміі яна пастаралася выслізнуць першай, ні з кім не размаўляючы. Але таго, што на фізры давядзецца сутыкнуцца з «гэшкамі», не ўлічыла.

На апошнім сходзе восьмай паралелі дырэктар прызначыў дні іспытаў для спецкласаў і заадно абвесціў, што ніводзін двоечнік і хуліган з восьмага ў дзявяты пераведзены не будзе. Пасля чаго агучыў прозвішчы ўсіх парушальнікаў дысцыпліны і статыстык паспяховасці, выдаўшы кожнаму на рукі бледненькую ксеракопію з тэлефонамі суседніх школаў, дзе адшчапенцы могуць перакантавацца годзік перад хабзой.

Так і сказаў: «Вымятайцеся, калі ласка».

Для тых жа, хто застанецца ў школе, але не зможа паступіць ні ў адзін з спецкласаў, дырэктар абяцаў арганізаваць пяты — «просты клас». 9 «Д».
Міма дырэктарскага расстрэльнага спісу ціхая троечніца Соня Сінічка шчасліва праляцела, але і на адбор у спецкласы не пайшла. Куды ёй з ейнымі здольнасцямі. Так яна трапіла ў «Д».

«Д» значыць дэбілы. Вы не ведалі?

За імі, у малодшых паралелях, ужо не было «простых класаў». А сама школа налета рыхтавалася стаць гімназіяй.

Так што напачатку адзінаццатага класу Соня Сінічка і яе аднакласнікі засталіся купкай няўдачнікаў у акіяне геніяў. Проста як тыя дзікуны ў песні пра нешчаслівую выспу. «Расліны», «кабачкі» і «тубыльцы» — самыя бяскрыўдныя мянушкі, якімі іх цяпер адорвалі ў школе ўсе — ад малых да аднагодкаў.

Вось яны, 11 «Д». Уварваліся ў шатні, галосяць, балбочуць, тузаюцца. Асабліва хлопцы. Дакладна — тубыльцы.

— Сініца, ты што, праўда гэта зрабіла???

Найлепшыя сяброўкі - Галя Вайтовіч і Сняжана Кавалёва. Першая — чарнявая і кудлатая, поўненькая, як бочачка, другая — наадварот, худая, як трэска, і высокая, як слуп, фарбуе свой шэранькі лён у радыкальны блонд, які з гонарам называе «плацінай». Стаяць, задыхаліся. Жывуць у адным доме, таму на заняткі ходзяць разам і сёння традыцыйна спазніліся. Потым, відаць, хаваліся ў прыбіральні ад завучаў, якія пасля званка здзяйсняюць рэйд па школе, вылоўліваючы і перапісваючы такіх спазніўцаў. Таму пра самы гучны скандал чвэрці і тое, што іхная Сініца — пасмешышча ўсёй школы, дазналіся толькі пасля хіміі ад іншых дзяўчат.

— Ты ў курсе, што ён бог?

— На што ты ўвогуле спадзявалася?

— Ну, на разуменне.

— На разуменне?!! Давай удакладнім. Гаворка пра Максіма Статкевіча з 11 «А»?

— Ну, пра Максіма Статкевіча. І што тут такога?

Галя зарагатала, а Сняжана млява закаціла вочы.

Справа нават не ў тым, што Сінічка — «дэшка», а прыгажун Макс Статкевіч — першы вучань самага элітнага — «А» класу. Проста ўвогуле няясна, што гэты геній робіць у іхнай школе. З ягонымі дадзенымі ён мог лёгка паступіць у любы прэстыжны ліцэй гораду. «Ашкі» даносілі, што Статкевічы агітавалі здольнага сына за элітную гімназію пры лінгвістычным, але той сказаў, што яму ляніва ездзіць на вучобу ў цэнтр гораду, і сам падаў дакументы ў «А» клас.

— Ты ў курсе, што ён выйграў запар дзве рэспублікі па англійскай мове і, найверагодней, налета зноў выйграе алімпіяду?

— Ты ў курсе, што любая дзеўка ў нашай школе аддасць новы смартфон, каб хоць раз пабачыць яго ў спартовай форме, але гэта амаль немагчыма, бо ад фізры яго вызвалілі, бо ён — чэмпіён па тэнісе сярод юніёраў?

— Ты ў курсе, што ў яго ай-к'ю — 180, і тытул «кароль школы» ў мінулым годзе атрымаў таксама ён?

— Ты ў курсе, што ягоны баця валодае буйной ай-ты-кампаніяй, а яго сям’я жыве ў крутым катэджы на Цнянцы?

Гэтыя балбатухі выдатна сумяшчалі пераапрананне, прычэсванне ды адсылку камусьці эсэмэсак — з экстранай прамыўкай Соніных мазгоў. Цэзарыхі, блін. Соня маўчала, робячы выгляд, што перавязвае матузкі на кедах.

— Ідзіце. Ала не любіць, калі спазняюцца на шыхтаванне.

Вось яна, Соня Сінічка, стаіць перад люстэркам у апранальні. Такога, каб люстравацца ў поўны рост, няма ў маласямейным інтэрнаце, дзе пакуль жывуць яны з бацькам. Таму, дачакаўшыся, пакуль дзяўчаты класа «Д» па свістку фізручкі перавандруюць у залу, Соня глядзіць праўдзе ў вочы. Нізенькая, кату па пяту, з русымі валасамі, сабранымі ў хвост, і вялікімі шэрымі вачыма пад прамой грыўкай, што напаўзае на павекі. Не худая і не тоўстая. У свае шаснаццаць — без намёку на нейкія хоць мала выбітныя грудзі пад майкай з ідыёцкім коцікам. Худыя ногі вытыркаюць з ружовых шортаў. Сераднячок з выгляду, як і ўва ўсім астатнім.

У думках дамалявала побач з сабою высокага і станістага цемнавокага шатэна ў бездакорным шэра-сінім гарнітуры. У беласнежнай кашулі расшпілены верхні гузік. Прынцыпова без гальштуку — прывілей, дараваны строгім дырэктарам. У школе ўжо тры гады як «дзелавы стыль» і фэйс-кантроль на ўваходзе, і яго не праходзяць ані джынсы, ані яркая памада, ані міні-спадніцы. Вольнасці ў аблічнасці дзірык дазваляе толькі асабліва адзначаным вучням, з імі ён вітаецца за руку, іх ён запрашае на каву ў «чыл-аўт» — прыёмную свайго кабінету. З дня, калі яго сюды прызначылі, такіх таемных прывілеяў дзірык выдаў толькі тры: генію фізікі Ваню Каланіцкаму з 11 «Б» — на доўгія валасы, на завушніцу ў вуху — таму ж Каланіцкаму і на права не насіць гальштука — Максу Статкевічу.

Але доўгія валасы і нават завушніца — гэта зусім не крута, калі поруч Максім з ягонай сімпатычнай стрыжкай, ахайна прычасанай зранку і ўвечары. Кожная старшакласніца 234-й школы гэта пацвердзіць.

Соня ўздыхнула. Усе навокал мелі рацыю. Дзе ён, а дзе яна.

-20%
-99%
-50%
-15%
-57%
-40%
-7%
-5%
0069950